Categories: Грамадства

«МТС» запускае безлімітны інтэрнэт

Аператар «МТС» запускае паслугу «Безліміт», якая дае неабмежаваны аб’ём інтэрнэт-трафіку ў любым пункце дзеяння сеткі «МТС» у Беларусі, паведаміла кіраўнікPR-групыСТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» Алена Наважылава.

Яна адзначыла, што мабільны доступ у інтэрнэт становіцца ўсё больш запатрабаваным: сучасны абанент акрамя галасавых сэрвісаў актыўна карыстаецца рэсурсамі інтэрнэту. Сёння паслугі шырокапалоснага мабільнага інтэрнэту ад «МТС» даступныя больш як 76% насельніцтва Беларусі, таму запуск паслугі «Безліміт» — «своечасовы адказ „МТС“ на запыт рынку».

Штомесячная плата за «Безліміт» складае 100 тыс. рублёў. Гэта сумма спісваецца ў поўным аб’ёме ў момант падключэння паслугі. Пасля заканчэння 30 дзён, калі абанент паслугу не адключыў, яе дзеянне прадаўжаецца аўтаматычна. Заключэнне дадатковага пагаднення аб карыстанні паслугай «Безліміт» на працягу 12 месяцаў дае абаненту права набыць у «МТС»3G-мадэмусяго за 10 рублёў.

Максімальная хуткасць інтэрнэт-злучэння, прадугледжаная «Безлімітам», складае 1 Мбіт/с. Пасля зрасходавання 1 Гб за суткі хуткасць зніжаецца да 128 кбіт/с, з пачатку наступных сутак хуткасць аднаўляецца да 1 Мбіт/с.

Раней у жніўні аператар life:) запусціў два мабільныя тарыфы з неабмежаванымінтэрнэт-трафікамна хуткасцях:128 і 512 кбіт/с: «life:)Інтэрнэт Unlim 128» і «life:) Інтэрнэт Unlim 512» за 69 тыс. і 199 тыс. рублёў у месяц адпаведна.

Наша Ніва

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago