Эканоміка

Аплата за студэнцкі інтэрнат падымецца ў 6 разоў?

У Беларусі плануюць падзяліць студэнцкія інтэрнаты  на цэнавыя катэгорыі і адначасова падняць аплату за пражыванне ў іх ў некалькі разоў.

Пра гэта заявіў  намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік:

– Прынятае рашэнне зрабіць плату за пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце дыфэрэнцыраванай. Пагадзіцеся, што плата ў 15.7 тыс. за пражыванне ў камфартабельным пяцімясцовым блоку з двух пакояў з кухняй і санвузлом проста не лагічная, —  распавёў Анатоль Тозік.

Чыноўнік кажа, што ў беларускіх інтэрнатах створаныя «віп-умовы», і патрэбна ўзняць кошт пражывання ў лепшых з іх да 105 тысячаў.

Пражыванне ў інтэрнатах з нізкім узроўнем камфартабельнасці абыдзецца ў два разы болей, чым цяпер, і каштаваць будзе 35 тыс., у інтэрнатах другога узроўню — 70 тыс.

Атрыманыя за пражыванне ў інтэрнатах сродкі будуць паступаць у распараджэнне вышэйшай навучальнай установы. За гэтыя грошы ВНУ будзе аказваць дапамогу тым студэнтам, якія вымушаныя здымаць жыллё з-за недахопу месцаў у інтэрнатах.

Цяпер кампенсацыя за здымнае жыллё для студэнтаў складае 10000 рублёў у месяц.

Пакінуць адказ