Грамадства

Галасаванне за лагатып правоў чалавека

Праводзіцца міжнародны онлайн-конкурс па стварэнню лагатыпу правоў чалавека. Было даслана 15 375 прапаноў па афармленню лагатыпу з больш чым 190 краін. Сусветнае анлайн-галасаванне  пройдзе да 17 верасня.

Праекты 10 фіналістаў, якіх выбрала журы, вылучаны на галасаванне! З 27 жніўня па 17 верасня 2011 г. на сайце  кожны можа прагаласаваць за свайго фаварыта.

Лагатып-пераможца будзе прадстаўлены 23 верасня 2011 г. у Нью-Ёрку падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Галасуйце!


Пакінуць адказ