Моладзь

Тур-Рэквіем “Брэст-Курапаты-Менск”

Гурток “Хто я, Беларус ці істота без роду?” прапануе далучыцца да вандроўкi па маршруце “Брэст-Курапаты-Менск”. Пачатак 2 кастрычнiка   ў 5:00 ранiцы.
Праграма Тура :


Выезд з Брэсту. Пераезд у Курапаты. Прагляд кінастужкі “Дарога на Курапаты” і інш. Развучванне гімну “Магутны Божа”. Наведванне Курапат*. Дэвоўшэн. Пераезд у Менск. Экскурсія па гораддзе з наведваннем галерэі сучаснага мастацтва ды мемарыялу “Яма”. Ад’езд. Прыпынак па дарозе для пікніку ды дэбатаў. Прыбыццё ў Брэст.

Кошт – 105 000(40 чал.)

Склад кошту: Экскурсійная падтрымка(гід/эксперт), праезд, наведванне галерэі сучаснага мастацтва і інш.
Дадаткова аплочваецца: харчаванне ў крамах, кавярнях/ пікнік.

  *Курапаты — лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора Беларусі А. Бажэлкі), ня менш за 30 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора БССР Г. Тарнаўскага), да 100 тысячаў чалавек (паводле даведніка «Беларусь»), ад 102 да 250 тысячаў чалавек (паводле артыкула Зянона Пазьняка ў газэце «Літаратура і мастацтва»), 250 тысячаў чалавек (паводле прафэсара Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту Зьдзіслава Віньніцкага) і болей (паводле брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса).
З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі, што паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасьцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя вартасьці якіх уяўляюць міжнародную цікавасьць».
Зьяўляюцца найбольш вядомым сярод прынамсі васьмі месцаў масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску.

Глядзiце сустрэчу  “вконтакте”  


Пакінуць адказ