У адкрыцці свята прынялі ўдзел прадстаўнікі культурнай грамадскасці, мясцовыя жыхары, супрацоўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі і іншых ведамстваў, замежныя дыпламаты, інфармуе tut.by.
Як паведамляе Радыё Рацыя, на гэты дзень было запланавана шмат чаго: рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, шматлікія канферэнцыі, выставы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі і паэтамі і прэзентацыі кніг.
У каментары БелаПАН міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства “ужо ўпісаны ў лік найважнейшых падзей краіны”. “Вельмі важна, што мы звяртаемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменнасці, якімі мы можам ганарыцца
яшчэ з часоў Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры”, – сказаў ён.
Загадчыца чытальнай залы гуманітарных навук брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага Тамара Гласкова тлумачыць неабходнасць правядзення свята:
– Дзень беларускага пісьменства праводзіцца з мэтаю ўшанавання беларускай культуры, цяснейшага далучэння беларусаў да сваіх духоўных святыняў. Гэта свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі.
Упершыню Дзень пісьменнасці праходзіў у старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцаю свята станавіліся такія гарады як Тураў, Навагрудак, Орша, Мір, Смаргонь ды шмат інш.
У Берасцейскай вобласці свята пісьменнасці ўжо праходзіла ў Пінску і Камянцы.
Папярэдні Дзень беларускага пісьменства праходзіў у 2010 годзе ў Хойніках (Гомельская вобласць). Наступны, у 2012 годзе, плануецца святкаваць у Глыбокім (Віцебская вобласць).
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…