Грамадства

Сяржук Паўлюкевіч разарваў дамову пра супрацоўніцтва з КДБ

Адміністратар суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» сайта vkontakte.ru Сяржук Паўлюкевіч выклаў у інтэрнэце цікавы відэазварот.

У ім ён заяўляе, што 14 ліпеня яго з прымяненнем катаванняў прымусілі падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з КДБ

Тэкст відэазвароту публікуе «Хартыя-97».

«Я, Паўлюкевіч Сяргей Віктаравіч, з’ўляюся заснавальнікам суполкі «Мы за Вялікую Беларусь».

1 ліпеня 2011 году, незаконна праслухоўваючы мой хатні тэлефон, спэцслужбы даведаліся маё дакладнае месцазнаходжаньне, у пэўны час выкралі мяне ў людным месцы. Склаўшы «ліпавы» пратакол, ілжыва сведчачы ў судзе, мяне незаконна арыштавалі на 15 сутак. Адразу ж скралі мой тэлефон і мой пашпарт, якія так і не аддалі.

14 ліпеня 2011 году ў першай палове дня, як мне пасля вызваленьня стала вядома, маю маці забралі з працы супрацоўнікі КДБ і ваеннай разведкі, і на нашай кватэры быў праведзены незаконны ператрус бяз санкцыі, без панятых, без афіцыйных дакумэнтаў канфіскацыі кампутара ў вельмі нахабнай, самаўпраўных форме, з перавышэннем службовых паўнамоцтваў і парушэннем шэрагу законаў. У выніку, за 1 дзень у нас на кватэры з ператрусам пабывалі 2 разы. У першы раз забралі кампутар. Другі ператрус адбыўся ўжо ў другой палове дня, пасьля маіх катаванняў у жодзінскай турме, дзесьці пад вечар. Шукалі маю флэшку, таемна выкралі дзьве тэлефонныя SIM-карты і вярнулі кампутар, пры гэтым у ім адфарматавалі ўсе дыскі з усёй асабістай інфармацыяй.

У гэты ж дзень, 14 ліпеня 2011 году, у другой палове дня ў Жодзінскай турме, дзесьці ў 15:00 мяне пачалі катаваць.

Як мяне катавалі?

Завялі ў кабінэт, у якім былі два чалавекі ў масках і гумовых пальчатках. Як яны потым сказалі, яны былі з ваеннай разьведкі. Адразу ж безь якіх бы то ні было гутарак або пытаньняў паставілі мяне да сьцяны, рукі за сьпіну, надзелі кайданкі, заціснуўшы іх наколькі гэта было магчыма, надзелі на галаву цэлафанавы пакет і сталі душыць.

Потым паклалі мяне жыватом на падлогу, адзін з іх сеў ззаду на мяне, перакрыў дыханне пакетам і, узяўшы за падбародак дзвума рукамі, пачаў мяне расцягваць наколькі гэта было магчыма, так, што я ня мог нават гуку вымавіць. Адначасова другі хадзіў і душыў сваёй нагой мае ногі, косткі, плечы, націскаючы так, каб зрабіць як мага больш балюча. Усё гэта суправаджалася прыніжэннем маёй асобы, псыхалягічным ціскам, пагрозамі забіць ці пакалечыць, шантажом прымянення катаванняў у адносінах да маіх родных, якое суправаджалася выказваньнямі недарэчных паранаідальных тэорый змовы жыдамасонскага толку. Білі па сьпіне, па жываце, усё рабілася так, каб не заставалася слядоў. Білі па верхавіне галавы. Заціскалі чымсці безыменны палец левай рукі, зняменне не прайшло да гэтага часу. Узяўшы двума пальцамі за мой кадык, адзін з іх заціснуў яго і як бы стаў цягнуць яго. Пасля гэтага мне было балюча глынаць нават сліну. І, вядома, паставілі на расцяжку, амаль на шпагат. З кайданкамі на руках, пакетам на галаве я прастаяў каля 2-3 гадзінаў. І ў такім стане мяне дапытвалі, пасля чаго ў мяне ўсё так зацякло, што мяне прыйшлося падымаць, бо самастойна я ўжо ня мог скрануцца зь месца.

Што ім было ад мяне трэба?

Па-першае, яны прымусілі аддаць ім доступ да майго акаўнта «Вконтакте», каб кантраляваць групу «Мы за Вялікую Беларусь» і сустрэчу «Марш мільёнаў».

Па-другое, яны прымусілі мяне падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ.

Па-трэцяе, яны прымусілі мяне агучыць тэкст у іх карысьць, які нібыта дыскрэдытуе мяне і іншых асобаў, на відэакамеру, які, я думаю, з’явіцца пасля таго, як усё гэта стане вядома. Я вырашыў адразу з усім пагаджацца, каб выйсці, і з бяспечнага месца ўсё расказаць, таму што там толькі два варыянты — згаджацца або паспрабаваць на сабе яшчэ больш балючыя і дасканалыя мэтады катаванняў.

Я афіцыйна заяўляю пра разрыў дамовы аб супрацоўніцтве з КДБ, якая была падпісаная 14 ліпеня 2011 году пасля катаванняў, шантажу, пагрозаў мяне забіць або моцна пакалечыць, адабраць у нашай сям’і кватэру, выгнаць з працы ўсіх чальцоў сям’і, ужываць іншыя формы рэпрэсій супраць маіх родных , у тым ліку, і пагрозы катаванняў. Я ніколі не быў сэксотам і ніколі не адыду ад сваіх прынцыпаў. Я ніколі не супрацоўнічаў ні з якімі спэцслужбамі і не збіраюся адыходзіць ад сваіх прынцыпаў. Я патрабую, каб пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальныя справы па артыкулах:
128 «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва»;
182 ч.2 п.6 «Выкраданне чалавека»;
185 «Прымус»;
202 ч.2 «Парушэнне недатыкальнасці жылля і іншых законных уладанняў грамадзян»;
203 ч.2 «Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў»;
206 ч.2 «Рабаванне»;
397 ч.1 «Заведама незаконнае затрыманьне ці заключэнне пад варту»;
398 «Правядзенне заведама незаконнага ператрусу»;
401 ч.1 «Заведама лжывае паказанне».

Цяпер кантроль над нашай групай праз адміністрацыю сеткі «Вконтакте» адноўлены»

Паводле svaboda.org

Пакінуць адказ