Культура

Фотаконкурс “Сабралося бедна студэцтва!”

Зноў пачаўся навучальны год для ўсіх студэнтаў краіны. Хтосці з радасцю пойдзе ва універсітэт, каб сустрэць сваех сяброў, хтосці зноў засядзе за кнігі, а будуць і тыя, дзякуючы каму гэта ўсё застанецца ў здымках.

Для студэнтаў якія не выпускаюць са сваіх рук здымач мы і распачынаем гэты фотаконкурс.Конкурс называецца– “Сабралося бедна студэнцтва”. Гэта азначае тое, што галоўнай тэмай здымкаў павінны стаць старонкі бурлівага студэнцкага жыцця. Дасылаць можна ўсё: прышпільныя выпадкі на парах, сяброўскія пасядзелкі за межамі універа, заспаныя твары жыхароў інтэрнатаў і астатнія цікавыя моманты і падзеі. А арэгінальная назва Вашай працы толькі будзе  на карысць для вашай перамогі ў конкурсе.
Здымкі можна дасылаць да 15 верасня 20 верасня на электронную адрэсу [email protected].  Колькасць здымкаў якія вы можаце дасылаць – не абмежавана, але на галасавання будзе вынесена па 1 здымку ад кожнага аўтара (калі вы дашлеце шмат здымкаў то мы самі з іх абярэм той, які пройдзе ў конкурс).
Галасаванне за лепшую працу будзе адбывацца з 16 па 25 верасня на гэтым сайце. Пасля чаго галоўных пераможцаў чакаюць ўзнагароды! (галоўны прыз – флэшка на 4 Гб і каштоўныя падарункі).
Запрашаем да ўдзелу і жадаем поспехаў!

Пакінуць адказ