Этна-трыа “Троіца” у рамках тура па гарадах рэспублікі прыязджае ў Берасце. 16 кастрычніка ў Берасцейскай абласной філармоніі, Этна-трыа “Троіца” прэзентуе свой новы альбом “Зімачка”.
“Зімачка” —гэта ўжо пяты альбом беларускага этна-трыа. Запісаны ён быў у 2011 годзе. Запіс зроблены ў TR Studios, у Варшаве. Працягласць альбому 61,14 хвілінаў.
Пачнецца прэзентацыя а 17:00 гадзіне. Квіткі, якія каштуюць 35-40 тысяч рублёў, можна набыць у кіёсках каля ЦУМа і Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 80293132150, 80162959301, 80172942222.
Азнаёміцца з творчасцю этна-трыа “Троіцы” можна на афіцыйным сайце.