Праграма “Лятучы універсітэт” прапануе серыю семінарскіх і лекцыйных курсаў у рамках праграмы «Лятучы універсітэт» на 2011-2012 навучальны год.
Праграма Лятучага універсітэту уключае у сабе лекцыйныя і семінарскія заняткі, арыентаваныя на засвойванне сучасных інтэлектуальных практык і ведаў па актуальным беларускім і еўрапейскім праблемам.
Для вывучэння прапануюцца наступныя курсы:
– Уводзіны ў сістэмны падыход
– Тэхналогіі кіраання будучым: развіцце, праектаванне, праграміраванне;
– Па-за гісторыяй: сучасныя міждысцыплінарныя падыходы ў асэнсаванні і апісанні мінулага;
– Педагогіка, як практычная псіхалогія;
– Метадалагічны калоквіум: чытанне тэкстаў па метадалогіі навукі;
– Праграмаванне соцыягуманітарных даследванняў;
– Вымярэнні ў гуманітарных даследваннях: выкарыстанне шкалаў, планаванне эксперыменту; статыстычныя гіпотэзы і вынік
– Культурная палітыка, як сацыяльная тэорыя і праграмма развіцця; Беларусі
– Уводзіны ў ідэі, гісторыю і геаграфію палітычнай навукі (ХХ-ХХІ стагоддзе);
– Глабальныя праблемы сучаснасці (сучаснае грамадства ў пошуках кампрамісаў)
– Антрапалогія архітэктуранага наследдзя;
– Беларусь: вобраз і стыль. Творчая майстэрня.
Заняткі будуць праводзіцца з кастрычніку 2011 па чэрвень 2012 году два разы на тыдзень з 18 да 21 гадзін, не будуць пераскацца па часе, так што пры жаданні вы зможаце наведваць усе курсы. Кожны курс разлічаны прыкладна на 20 акадэмічных гадзін (10 заняткаў), на некаторых курсах будзе магчымасць дыстанцыйнага далучэння да заняткаў.
Для удзелу у курсах неабходна даслаць заяўку да 30 верасня 2011 году на электронную скрыню flyuniby@gmail.com з указаннем
– Фіміліі, імя, Імя па бацьку
– Месца працы (вучобы)
– Назву абранага курсу (некалькіх курсаў)
– Кантактны нумар тэлефону і адрас электроннай пошты.
Лятучы Універсітэт – гэта праграма рэалізацыі ідэі Універсітэта ў сучаснай Беларусі, гэта супольнасць вольная ад традыцыйных зацвярдзелых формаў. Лятучы Універсітэт – спараджэнне свабоднай актыўнасці грамадзянскай супольнасці, калі шэраг грамадскіх аб’яднанняў і асобныя людзі, захопленыя Ідэй Універсітэта, крок за крокам рухаюцца наперад у напрамку яго стварэння.
Падрабязней чытайце тут http://distance.fly-uni.org/
Крыніца: adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…