Categories: Культура

Берасцейская каманда перамагла ў конкурсе відэаролікаў

Відэа “Навучы эканоміць” берасцейскага камедзі-шоу “Адлюстраваныя ў лужах” стала лепшым ў расейскім конкурсе відэа-ролікаў на тэму эканоміі.

За ролік-лаўрэат “Нацыянальная эканомія” берасцейцы атрымалі прыз у 40 тысяч расейскіх рублёў. Лідар “Камедзі шоў” Сяргей Пятрухін сказаў, што прыз таксама прымусіў эканоміць: заплацілі падаткі, рэшту хацелі выдаткаваць на фотаздымач  для паляпшэння тэхнічнай базы, “але крыху не хапіла”.

Берасцейская каманда чакае плёну яшчэ ад двух праектаў “з элементамі гумару, але без весялухі”. На конкурс Сусветнага фонду аховы дзікай прыроды выстаўлены ролік аб амаральнасці ўтрымання дзікіх жывёл у клетках. За яго можна галасаваць на сайце vimeo.com.

 2 кастрычніка самадзейныя артысты выступяць на сцэне берасцейскага Палаца моладзевай творчасці з праграмай “Цень настаўніка”.

“Камедзі шоў “Адлюстраваныя ў лужах” спадзяюцца яшчэ на два поспехі.

Паводле: Еўрарадыё 

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

21 гадзіна ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago