Categories: Адукацыя

Набор на курсы “Лятучага універсітэта”

Праграма “Лятучы універсітэт” прапануе серыю семінарскіх і лекцыйных курсаў у рамках праграмы «Лятучы універсітэт» на 2011-2012 навучальны год.

Праграма Лятучага універсітэту уключае у сабе лекцыйныя і семінарскія заняткі, арыентаваныя на засвойванне сучасных інтэлектуальных практык і ведаў па актуальным беларускім і еўрапейскім праблемам.

Для вывучэння прапануюцца наступныя курсы:
–    Уводзіны ў сістэмны падыход
–     Тэхналогіі кіраання будучым: развіцце, праектаванне, праграміраванне;
–    Па-за гісторыяй: сучасныя міждысцыплінарныя падыходы ў асэнсаванні і апісанні мінулага;
–    Педагогіка, як практычная псіхалогія;
–    Метадалагічны калоквіум: чытанне тэкстаў па метадалогіі навукі;
–    Праграмаванне соцыягуманітарных даследванняў;
–    Вымярэнні ў гуманітарных даследваннях: выкарыстанне шкалаў, планаванне эксперыменту; статыстычныя гіпотэзы і вынік
–    Культурная палітыка, як сацыяльная тэорыя і праграмма развіцця; Беларусі
–    Уводзіны ў ідэі, гісторыю і геаграфію палітычнай навукі (ХХ-ХХІ стагоддзе);
–    Глабальныя праблемы сучаснасці (сучаснае грамадства ў пошуках кампрамісаў)
–    Антрапалогія архітэктуранага наследдзя;
–    Беларусь: вобраз і стыль. Творчая майстэрня.

Заняткі будуць праводзіцца з кастрычніку 2011 па чэрвень 2012 году два разы на тыдзень з 18 да 21 гадзін, не будуць пераскацца па часе, так што пры жаданні вы зможаце наведваць усе курсы. Кожны курс разлічаны прыкладна на 20 акадэмічных гадзін (10 заняткаў), на некаторых курсах будзе магчымасць дыстанцыйнага далучэння да заняткаў.

Для удзелу у курсах неабходна даслаць заяўку да 30 верасня 2011 году на электронную скрыню flyuniby@gmail.com з указаннем
–    Фіміліі, імя, Імя па бацьку
–    Месца працы (вучобы)
–    Назву абранага курсу (некалькіх курсаў)
–    Кантактны нумар тэлефону і адрас электроннай пошты.

Лятучы Універсітэт – гэта праграма рэалізацыі ідэі Універсітэта ў сучаснай Беларусі, гэта супольнасць вольная ад традыцыйных зацвярдзелых формаў.  Лятучы Універсітэт – спараджэнне свабоднай актыўнасці грамадзянскай супольнасці, калі шэраг грамадскіх аб’яднанняў і асобныя людзі, захопленыя Ідэй Універсітэта, крок за крокам рухаюцца наперад у напрамку яго стварэння.

Падрабязней чытайце тут http://distance.fly-uni.org/

Крыніца: adukacyja.info

Студэнт

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

5 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

5 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

5 дней ago