Categories: Грамадства

ВІЧ-інфекцыя ў Берасце

У Берасцейскай вобласці за восем месяцаў бягучага года выяўлена 66 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, што на 10 больш аналагічнага перыяду 2010 года.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у аддзеле прафілактыкі ВІЧ / СНІД Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па словах спецыялістаў, у рэгіёне адзначаецца рост перадачы ВІЧ праз сэксуальных кантактаў. Гэтым шляхам у бягучым годзе інфікавана 37 чалавек, за восем месяцаў 2010 года – 33.

Больш за ўсё новых ВІЧ-інфікаваных за восем месяцаў бягучага года выяўлена ў Пінску32 чалавека. Па апошніх дадзеных, агульная колькасць людзей з ВІЧ у гэтым рэгіёне самае вялікае ў Брэсцкай вобласці. На 1 верасня лік ВІЧ-інфікаваных у вобласці складала 928 чалавек, з іх у Пінску – 432. Далей ідуць Брэст (153) і Баранавічы (70).

З агульнай колькасці ВІЧ-інфіцыраваных 341 жанчына. У маці з дыягназам “ВІЧ” нарадзіўся 91 дзіця, з іх у дзевяцярых выяўлена інфекцыя.

На 1 верасня ў вобласці памерла 177 ВІЧ-інфікаваных жыхароў рэгіёну, з іх 56 – у стадыі СНІД.

Паводле інфармацыі спецыялістаў аддзела прафілактыкі ВІЧ / СНІД Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі вобласці.

Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!
Давярайце свае партнёрам, але і

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago