Categories: Моладзь

Ідэальныя НДА вачыма студэнтаў

Мэтай  праекту APP “Дзедзіч” з’яӯляецца ӯдасканаленне ведаӯ моладзi Берасцейшчыны аб розных моладзевых агранiзацыях.  А таксама выяӯленне iнтарэсаӯ і здольнасцяӯ маладога пакалення.

Кожны з нас мае досыць багата розных ідэй, задум, творчых планаў, якiя лягчэй рэалiзаваць са сваiмi аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць з іншымі зацікаўленымі людзьмі, даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. Арганізацыі і групы людзей аб’яднаныя агульнымі мэтамі і інтарэсамі ўяўляюць сабой тую сілу, якая здольная ўплываць на працэсы ў дзяржаве і рабіць наша жыццё лепш. І перш за ўсё – гэта моладзевыя непалітычныя арганізацыі. Праблема заключаецца ӯ адсутнасцi iнфармацыi накшталт iснуючых моладзевых суполак i арганiзацый, такiх, як «ДЗЕДЗІЧ», а таксама ў тым, што мы не ведаем, чаго хоча i чаго патрабуе ад гэтых суполак сучасная моладзь.

Дзеля дасягнення  мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Правесцi анкетаванне моладзi.
  2. Расказаць аб тым, што такое «ДЗЕДЗІЧ» i чым мы займаемся.
  3. Апрацаваць палучаны матэрыял.
  4. Зрабiць вынiкi аб зробленай працы.

Актывісты “Дзедзіч” выйдуць на пляцоўку каля універсітэтаў, каб запытаць моладзь аб тым, што іх цiкавiць . Пасля адказы  будуць апрацоӯваць  і рабiць вынiкi.

Атрымаюцца статыстычныя дадзеныя, якія дапамогуць  дакладна даведацца пра тое, што цікавіць сучасную моладзь і дзякуючы гэтаму палепшыць дзейнасць арганізацыі. Лiчу, што праект будзе мець поспех, таму што гэта прапанова моладзі да самарэалізацыы, мажлівасць займацца любімай справай у коле аднадумцаў, атрымаць падтрымку сярод такой жа моладзі, як і ёны самі.

Калі вы жадаеце паспрабаваць сябе ў якасці інтэрв’юер*, павысіць свае навыкі камунікацыі або прапанаваць свае ідэі пішыце на адрас: dzedzich@gmail.com

* Інтэрв’юер – чалавек, які праводзіць апытанні на вуліцах, у крамах ці пакватэрна па пэўных параметрах

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

20 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago