Categories: Культура

Адчыняецца выстава “Храмы Берасцейш- чыны”

У горадзе над Бугам у адным месцы можна будзе паглядзець святыні берасцейскай зямлі. Выстава “Храмы Берасцейшчыны” адкрыецца 9 верасня ў Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў.

Старшы навуковы супрацоўнік Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў Ніна Радала тлумачыць, што берасцейскім мастакам ёсць пра што распавесці праз свае творы:

– Беларусь – краіна старадаўняй беларускай праваслаўнай культуры і тут нараджаліся старажытныя традыцыі культурнага будаўніцтва. І менавіта архітэктура храмаў, як ніякі іншы помнік мастацтва нясе ў сабе адбітак духоўнай спадчыны нацыі. На гэтай выставе будуць прадстаўлены працы нашых мастакоў і сярод іх найвялікшыя святыні нашага гораду – гэта наш Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор, што з’яўлецца галоўнай святыняй нашага горада.

Выстава будзе арганізаваная ў рамках міжнароднай акцыі «Дні еўрапейскай спадчыны», якая ў гэтым годзе праходзіць пад лозунгам Спадчына і Рэлігія.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: ovro1.mylivepage.ru

Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago