Грамадства

Гадзіна памяці па загінуўшым пад Яраслаўлем

8 верасня а 19.00 гадзіне каля Лядовага палаца ў Берасці пройдзе гадзіна памяці па загінуўшым у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

Віртуальная супольнасць запрашае ўсіх  жадаючых далучыцца да акцыі. Ідэя яе вельмі простая – у любы зручны для Вас час паходзьце да галоўнага ўваходу, прыносьце кветкі, свечкі – хто што пажадае.

Пра падрабязнасці акцыі можна даведацца тут і тут.

Нагадаем, што 7 верасня 2011 года а 16 гадзіне самалёт Як-42 авіякампаніі “Як Сэрвіс” разбіўся пры ўзлёце побач з аэрапортам “Тунашна” ў  Яраслаўскай вобласці. На борце знаходзілася 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. На самалёце хакейная каманда “Лакаматыў” (Яраслаўль) ляцела ў Менск – на першы матч новага сезону КХЛ з “Дынама-Менск”. Па апошніх дадзеных, загінулі 43 чалавека, сярод якіх і два беларускіх хакеіста: Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Фота: virtual.brest.by

Пакінуць адказ