Экалогія

Чарговая экалагічная акцыя пройдзе ў Берасці

“Хай ведаюць усе!” пад такой назвай пройдзе ў Берасці  25 верасня 2011 года экалагічная акцыя. Яе мэта прыцягнуць увагу да праблемы вялікай колькасці адходаў у свеце.

Вялікую частку гэтых адыходаў складае пластык, які мог бы ісці на другасную перапрацоўку. Таму патрэбна выкідваць пластыкавыя бутэлькі ў бакі для паасобнага збору смецця, замяняць поліэтыленавыя пакеты на ільняныя сумкі.

Каб пра гэта нагадаць жыхарам Берасця,  ўдзельнікі акцыі вылучацца з натоўпу. Для гэтага яны прыўнесуць ў свой гарнітур элементы пластыкавых бутэлек. Вось такім яркім натоўпам яны пройдуць па вул. Савецкай раздаючы інфармацыйныя улёткі. Пачнецца акцыя а 17:00 гадзіне.

Першыя дваццаць чалавек, якія дашлюць фота свайго гарнітура на акцыю ў альбом мерапрыемства, атрымаюць ільняную сумку ў падарунак.

Арганізатарам акцыі з’яўляецца экалагічная ініцыятыва Зялёны БУМ.

Пакінуць адказ