Удзелькі конкурсу павінны ўявіць, як будзе выглядаць свет без гвалту над жанчынамі і дзяўчынкамі і прыдумаць уласны дызайн футболкі для кампаніі “Разам!”
Конкурс, арганізаваны ў межах кампаніі Генеральнага сакратара ААН “Разам! пакончым з гвалтам у адносінах да жанчын”.
Заяўкі прымаюцца ад хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў на момант падачы заяўкі. Крайні тэрмін падачы заявак 23 гадзіны 59 хвіліны па беларускім часе ў пятніцу, 21 кастрычніка 2011 года. Заяўкі, атрыманыя пасля гэтага часу, разглядацца не будуць.
Для ўдзелу ў конкурсе Вам патрэбна:
- Прачытаць Афіцыйныя правілы конкурсу (спампаваць)
- Стварыць Ваш дызайн футболкі
- Запоўніць Рэгістрацыйную форму (спампаваць)
- Запоўніць Форму згоды (спампаваць)
- Выслаць Ваш дызайн (памерам 650px (шырыня) на 800px (вышыня), агульны аб’ём файла не павінен перавышаць 250kb) , прыклаўшы да ліста Рэгістрацыйную форму і Форму згоды на [email protected]. Файл прызначаны толькі для дэманстрацыі на сайце, таму захаваеце арыгінал макет.
Пераможцы будуць абвешчаныя 31 кастрычніка. Пераможца конкурсу па рашэнні журы атрымае ў якасці прыза планшэтнік Apple iPad. Другі прыз – партатыўны вінчэсцер – будзе ўручаны па выніках адкрытага галасавання. Лепшыя Працы будуць апублікаваныя ў інтэрнэт-СМІ.
Падрабязней пра конкурс можна даведацца тут .