Культура

Тыдзень фільмаў Анджэя Вайды ў Берасці

З 22 па 28 верасня ў кінатэатры “Беларусь” берасцейцы пабачаць кінастужкі вядомага польскага рэжысёра Анджэя Вайды.

22 верасня
16.00 /Кінатэатр «Беларусь»
ПАН ТАДЭВУШ /120 хв., каляр., 1999 г./
«…Гэта аповед пра ксяндза Робака – Яцка Сапліцу, пра забойцу, які пакаяўся і пасля стаў мучанікам. Ксёндз Робак, як сакрэтна высланы партыёт, рыхтуе паўстанне супраць царызму». Узнагароды: Узнагарода Таварыства польскіх фільмаў «Брыльянтавыя білеты» за фільм, які карыстаецца найбольшай папулярнасцю. «Залатая стужка» ў намінацыі «Польскі фільм» (1999).

23 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
ДАНТОН /136 хв., каляр.,1982 г./
Парыж, 1794 год. У рэвалюцыйнай Францыі бясчынствуе тэрор. Рабесп’ер абвінавачвае Дантона і яго сяброў у контррэвалюцыйнай дзейнасці. Узнагароды: Прэмія «Сезар» за лепшую рэжысуру (1983)

24 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
ЗАПАВЕТНАЯ ЗЯМЛЯ /138 хв., каляр., 1974 г. /
Канец ХIХ стагоддзя. Лодзь. Тры таварышы – паляк, яўрэй і немец – вырашаюць пабудаваць фабрыку і канкурыраваць з магнатамі тэкстыльнай прамысловасці. Узнагароды: Намінацыя да Прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» (1976)

25 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
ПАНEНКІ З ВІЛЬКА /118 хв., каляр., 1979 г. /
Экранізацыя вядомай аповесці Яраслава Івашкевіча. Аповесць поўная глыбокіх разважанняў пра згубленае каханне і адносіны чалавека да жыцця і смерці. Узнагароды: Намінаваны да Прэміі «Оскар» (1980)

26 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
УСЁ НА ПРОДАЖ /94 хв., каляр., 1969 г./
Псіхалагічная драма. Аповед пра чалавека, які нечакана памёр. Яго смерць змушае задумацца пра тое, кім ён быў на самой справе, што пасля сябе пакінуў, кім застанецца ў памяці тых, хто яго кахаў. Узнагароды: Галоўны прыз ХХ МКФ у Эдзінбургу (1968)

27 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
ЧАЛАВЕК З МАРМУРУ /156 хв., каляр., 1976 г./
Агнешка здымае дыпломны фільм пра ўдарніка працы Біркута. Спрабуючы даведацца пра яго жыццё, яна сутыкаецца з праўдай пра цяжкія для польскага народа 50-я гады. Узнагароды: Прыз FIPRESSI МКФ у Канах (1978), Прыз «Хрустальная зорка» для Ежы Радзівіловіча на МКФ у Брусэлі (1979)

28 верасня
18.00 /Кінатэатр «Беларусь»
КОРЧАК /113 хв., каляр., 1990 г. /
Кінабіяграфія доктара Януша Корчака, вялікага гуманіста, педагога, дзеяча яўрэйскай абшчыны, які загінуў разам са сваімі выхаванцамі ў канцэнтрацыйным лагеры. Паэтычны фінал чорна-белага фільма з’яўляецца контрапунктам трагедыі Халакоста і выказвае ўшанаванне памяці яе ахвяр. Узнагароды: Спецыяльная ўзнагарода журы МКФ ў Канах (1990)

Праграмма дэманструецца:
Кінатэатр «Беларусь», вул. Савецкая, 62, 224030 г. Брэст тэл. (0162) 23-50-25, 21-29-16
Уваход вольны.

vaida

vaida

 

0 Comments

Пакінуць адказ