Еўраклуб

Мірная акцыя ў Вільні

21 верасня ў Вільні адбылася чарговая мірная акцыя з апладысментамі ў падтрымку “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”, якая была арганізавана грамадзянскім і палітычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве (HUB).

Удзельнікі акцыі сабраліся на чыгуначнай платформе каля цягніка Вільна – Мінск і паводзілі яго апладысментамі. У акцыі ўдзельнічалі каля 25 чалавек, у тым ліку актывісты “Еўрапейская Беларусі”  і ТБК. Сваімі апладысментамі прысутныя прадэманстравалі салідарнасць з тымі, хто не баіцца выходзіць па серадах на вуліцы Беларусі.

Арганізатары адзначылі, што практычна ва ўсіх вокнах вагонаў людзі не засталіся абыякавымі да мерапрыемства і прывіталі ўдзельнікаў акцыі. Некаторыя таксама апладзіравалі, чым падбадзёрвалі дэманстрантаў.

Паводле www.ej.by

 

vilna2

 

vilna1

 

Пакінуць адказ