Eura-клуб

Віктарына: “Ведай Беларусь!”: Беларусь і Еўропа

Трэцяя і апошняя віктарына з серыі “Ведай Беларусь!” праводзіцца берасцейскім Еўраклубам у партнёрстве з Рухам “За Свабоду”. Яна адрозніваецца ад папярэдніх тым, што ўсе пытанні ў ёй датычацца не толькі самой Беларусі, але і яе стасункаў з Еўропай ва ўсе часы.

Пасля заканчэння гэтай віктарыны мы пачнем падагульняць усе вынікі, вызначаць і ўзнагароджваць пераможцаў.

Варта прыгадаць, што прэтэндэнтам на галоўны прыз віктарын серыі “Ведай Беларусь!” можа стаць толькі той, хто правільна адказаў на пытанні ўсіх трох віктарын. Пакуль яшчэ не позна адказаць на пытанні папярэдніх этапаў серыі. Дастаткова перайсці па спасылках:

Віктарына 1.

Віктарына 2.

На сёння ўдзельнікамі 2-х папярэдніх этапаў віктарыны “Ведай Беларусь!” сталі больш за 150 наведвальнікаў сайта “Дзедзіча”. Правільна адказалі на ўсе пытанні 56 чалавек. Калі па выніках усіх трох віктарын правільных адказаў будзе некалькі, канчатковае вызначэнне пераможца адбудзецца на агульнай сустрэчы ўсіх удзельнікаў шляхам больш складанага дадатковага туру.

Правільна адкажыце на ўсе пытанні, запоўніце ўсе палі і націсніце на гузік “Адправіць”. Ваш адказ будзе адпраўлены на адрас арганізатараў конкурсу.

Жадаем поспехаў і хай пераможа мацнейшы!

Пакінуць адказ