Categories: Музыка

Зніч завітае ў Берасце

Гурт Зніч  з’яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны Pagan Metal . За перыяд 1996-2011 гг. гурт выпусціў 4 альбома.  Свой новы  альбом “Мроя”  Зніч прэзентуе і ў Берасці.

За гэты перыяд творчасці група выступала на розных фэстах і канцэртах як у сябе на Радзіме ў Беларусі, так і за яе межамі (Польшча, Расея, Украіна, Францыя).

Група вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выкарыстанне аўтэнтычных прылад, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга  адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў стылю. Пачуўшы групу аднойчы, зблытаць яе з кімсьці іншым практычна немагчыма.

12 лістапада ў ДК БЭМЗ  Зніч прэзентуе свой новы  альбом. Пачатак канцэрта а 17 гадзіне.

Квіткі можна набыць у Гасцінцы. Каштуюць яны толькі 15 000 руб (менш 2 $).

Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне +375297273097.

dzedzich

View Comments

  • Gods Tower здаецца ранейшымі былі.

    P.S. А навіна добрая! Даўненька ніхто да нас не прыязжалі ТАКІЯ гурты!!!

  • Ня блытайце, калі ласка, doom-metal (Gods Tower) і pagan (Znich, Kamaedzitca, Дрыгва, Пярэварацень, Litvintroll...). Гэта розныя напрамкі. Хаця, у некаторых тэмах Gods Tower прысутнічае крыху паганоіднага ды фолкавага. Але ўсё ж.
    Па чутках, разам зь імі будуць нашыя польскія сябры - гурт Thy Disease з Кракава.
    У 2006- годзе яны ўжо былі ў Берасьці разам з Rasta. Вельмі падабалася.

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago