Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі абвяшчаюць новы конкурс для журналістаў на тэму адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС І Беларуссю.
З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Прадстаўніцтва імкнецца падтрымаць прафесіяналаў і аматараў, якія вызнаюць журналістыку, пабудаваную на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы, дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці.
Да ўдзелу ў конкурсе Прадстаўніцтва запрашае журналістаў беларускіх друкаваных, электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блогераў (прадстаўнікоў так званай “грамадзянскай журналістыкі”).
Абвяшчэнне вынікаў конкурса і цырымонія ўзнагароджання адбудуцца напрыканцы 2011 года.
Парадак правядзення конкурса:
Да 15 кастрычніка 2011 года Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года. Кожны аўтар можа падаць адзін артыкул, праграму або рэпартаж.
Матэрыялы прымаюцца на электронных носьбітах (напрыклад, CD ці DVD) па пошце праз заказное адпраўленне з пазнакай “Конкурс для журналістаў” на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь,вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь. На жаль, Прадстаўніцтва не будзе мець магчымасці вярнуць атрыманыя матэрыялы пераможцам і ўдзельнікам конкурса.
Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай “Journalism Contest”.
Просім усіх аўтараў пазначыць дату выхаду матэрыяла і прыкласці ліст з кароткімі звесткамі пра сябе і кантактнымі дадзенымі.
Варыянты назвы для конкурса, які Прадстаўніцтва спадзяецца праводзіць штогод, прымаюцца да ўдзелу ў асобнай, дадатковай намінацыі, і аўтар назвы-пераможцы будзе ўзнагароджаны спецыяльным прызам.
Паводле eeas.europa.eu
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…