Студэнтаў БДТУ пачалі прымушаць падпісваць абавязацельствы аб неўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, у тым ліку ў «Рэвалюцыях праз сацыяльныя сеткі».
Як паведамляе прэс-служба Радыё Рацыі, студэнтам тэлефануюць міліцыянты і просяць сустрэцца дзеля гэтага. “Але паперы такога кшталту не маюць юрыдычнай сілы, яны маюць толькі псіхалагічны ціск на студэнтаў”, – лічыць праваабаронца Раман Кісляк.
З дапамогаю такіх дзеянняў міліцыянты выяўляюць рэакцыі студэнтаў на ўдзел у такіх мерапрыемтсвах, каб пры неабходнасці прыняць іншыя меры.