Грамадства

Уратуй планету – забі сябе

Я ўжо не першы раз чую ад людзей, што жывёл яны любяць болей, чым сабе падобных. Што, калі б выбар паўстаў, каго пакінуць на гэтым свеце, то мабыць засталося жывым стварэнне на чатырох лапах, а не яго двуногі брат.

З аднаго боку, гэта вельмі проста зразумець. Жывёлы вельмі безабаронныя і маюць патрэбу у тым, каб іх баранілі, а не забівалі, каб іх кармілі, а не рабілі з іх ежу. Згодна з Вікіпедыяй, кожную гадзіну з твару Зямлі знікаюць 3 віда жывёл, кожны дзень – 70 відаў. Лічбы, як заўсёды, вельмі жудасныя. Статыстыка рэдка калі радуе нас станоўчай карцінай. Існуе шмат арганізацый па ўсёй планеце, якія абараняюць жывёл, якія свярджаюць, што нашы браты меншыя маюць такія ж правы, што і людзі.

Гэта ўсё добра,але часам тыя, хто люта абараняюць жывёл, зусім абыякавыя да людзей. Яны пашкадуюць шчаня на вуліцы, але пройдуць раўнадушна міма чалавека, які ляжыць пасярод вуліцы без прытомнсці. Тлумачаць гэта па-рознаму. Хтосьці сцвярджае, што людзі не вартыя спагады, што ад іх толькі зло. Што людзі самы жорсткія на планеце, што слова “абаранаць” можа стаяць у адным радку са словам “чалавек” толькі з праназоўнікам “ад”.

Такія словы падштурхоўваюць да разважанняў. Няўжо ўсеагульная, узаемная нянавісць дасягнула свайго піку? Людзі прыносяць боль адзін аднаму і ад гэтага становяцца чорствымі і няздольнымі дараваць. Падабраць кацяна нашмат лягчэй, чым дараваць чалавеку. Гэта патрабуе большых эмацыянальных затрат.  Прадстаўнікі чалавецтва часта няўдзячныя.

Але неяк недарэчна выглядае тое, што мы плачам, калі падбіў сабаку, але нам усё роўна, што у суседнім пад’ездзе забілі чалавека, што бура забрала некалькі тысяч жыццяў. Мы ратуем дрэвы, але мы абыякавыя да таго, што хтосьці думае амаль кожны дзень аб тым, што добра было б пакінуць гэтае жыццё.

Дарэчы….не забудзьце павіншаваць сёння сваіх лахматых і не вельмі лахматых  з іх святам, з Сусветным днём абароны жывёл ))

бежанцы

бежанцы

0 Comments

Пакінуць адказ