У Берасці, як і ў іншых гарадах РБ 8 кастрычніка адбудзецца Народны сход, дзе абмяркуюць рост цэн; індэксацыю зарплат, стыпендый і пенсій; стварэнне ўмоў для эфектыўнай дзейнасці прадпрымальнікаў і іншыя праблемы краіны.
Пра гэта ініцыятары Народнага сходу сёння апавясцілі Берасцейскі гарвыканкам. Як паведамляе Еўрарадыё, арганізатары сабралі подпісы жыхароў навакольных дамоў. 10% жыхароў з шасці шматпавярховікаў вуліц Маскоўская, Маладагвардзейская і Стафеева заявілі, што сход не будзе ім перашкаджаць. Таму юрыдычнай прычыны для адмовы быць не павінна.