Спорт

Закрыццё сезону па паркуру ў Берасці

Прыйшоў час закрыць летні сезон па паркуру ў Берасці. І ў гэтым годзе арганізатары збіраюцца зачыніць яго з размахам.

9 кастрычніка ўсе  берасцейцы і госці горада змогуць пераканацца, што паркур ў Берасці існуе. І не проста існуе! А ён яшчэ развіваецца!

У нядзелю, а 12.00 гадзіне,  усе ўдзельнікі і людзі зацікаўленыя паркурам збяруцца на Савецкай каля кінатэатра Беларусь. Далей пойдуць па маршруце статыстыка-9-й школа- Берасцейская крэпасць.

Закрыццё будзе праводзіцца па такіх дысцыплінах як: акрастоіт, паркур, фрыран.

Абмеркаваць закрыццё летняга сезона па паркуру ў Берасці можна тут.

Фота: http://mirsovetov2.ru/index.php?id_r=5

Пакінуць адказ