Музыка

Рэтраспектыва ад Rammstein!

Вядомы нямецкі гурт Rammstein збіраецца выдаць зборнік свах хітоў за апошнія 15 год. Рэтраспектыва, якая атрымала назву «Made In Germany 1995 – 2011», убачыць свет гэтай восенню.

Rammstein сабралі свае хіты за апошнія паўтара дзясятка гадоў. Яны будуць выпушчаны асобным

Rammstein

выданнем. Рэліз рэтраспектывы пад назвай «Made In Germany 1995 – 2011»чакаецца гэтай восенню. У  зборнік увойдуць дваццаць самых важных трэкаў групы, адна новая песня, а акрамя таго, усе кліпы каманды.

Выхад выдання супадае па часе з гастрольным турам Rammstein па Еўропе. Гастролі пачнуцца 6 лістапада з выступу ў Браціславе. Чакаецца, што музыкі прадставяць цалкам новае канцэртнае шоў. 10 і 11 стузденя канцерт пройдзе ў Маскве, 12-ага – у Санкт-Петэрбурге. У Беларусь, нажаль, прыехаць адмовіліся. Ёсць думка, што прычынай стало цяжкая сітуацыя ў краіне.

Апошні дыск каманды – альбом “Liebe Ist Fur All Da” – з’явіўся на прылаўках музычных крамаў у кастрычніку 2009-га года. Яго прадзюсаваннем займаўся Jacob Hellner (Якаб Хеллнер) і сам гурт Rammstein. Запіс пласцінкі, у склад якой увайшло адзінаццаць кампазіцый, выраблялася ў каліфарнійскай студыі Sonoma Mountain. Нагадаем, што трэк «Pussy» стаў першым сінглам з альбома, ён быў выпушчаны ў верасні ў лічбавым фармаце, таксама выйшаў ролік ў яго падтрымку, які стаў адным з самых паспяховых відэа года. Дарэчы, у першы тыдзень продажаў наклад гэтага альбома перасягнуў мяжу ў дваццаць тысяч асобнікаў. У хіт-парадзе «Billboard» ён трапіў на трынаццатую пазіцыю, што стала вельмі добрым вынікам, улічваючы, што да гэтага ў чартах ЗША гурт не паднімаўся вышэй 45 радкі. Гэтае месца ў 1998-м годзе атрымаў альбом «Sehnsucht» пасля таго, як у радыё хіт парады ЗША трапіла песня каманды «Du Hast».

Rammstein – нямецкі метал-гурт, заснаваны ў студзені 1994 года ў Берліне. Іх музычны стыль спалучае ў сабе элементы індастрыял-метала, і традыцыі нямецкай цяжкай сцэны (Neue Deutsche Harte). Rammstein – адзін з самых папулярных мэтал-гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні гурта спяваюцца на нямецкай мове. Rammstein таксама вядомы таксама запамінальнымі сцэнічнымі шоў і эпатажнымі тэкстамі.

Паводле euroline.by

Rammstein

Rammstein

Rammstein

Rammstein

Rammstein

Rammstein

 

Пакінуць адказ