Грамадства

Змітра Шурхая ізноў затрымалі

6 кастрычніка а 12:30 Зміцер Шурхай быў чарговы раз затрыманы.  Яго  падазраюць у намеры здзейсніць парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах.

Як паведамляе прэс-служба БХД, каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Берасцейскай вобласці быў зняты з цягніка па дарозе Берасце-Менск.

Затрыманне праводзілі двое чалавек: адзін у цывільным, другі ў форме. Пасля чаго накіравалі яго  ў дзяжурную частку Чыгуначнага вакзалу Баранавічаў, дзе вырашыцца ягоны лёс.

Пакінуць адказ