Дабрачынны канцэрт, прысвечаны 17-годдзю ГДА “Беларускі дзіцячы хоспіс”, адбудзецца 21 кастрычніка 19:30 у Берасці ў АГКЦ (за помнікам Леніну).
У канцэрце возьмуць удзел наступныя гурты:
- PRANA (Берасце)
- USHUAIA (Берасце)
- Крыніца (Берасце)
- Менскае мора (Менск)
- MaxiMist (Барысаў)
- Sun Road-21» (Барысаў)
- а так сама тэатральная майстэрня С. Сергіенка (Барысаў) і каманда КВЗ «Шукаю хлопца» (Менск).
Арганізоўваючы публічныя мерапрыемствы “Беларускі дзіцячы хоспіс прыцягвае ўвагу грамадства да праблем сем’яў цяжкахворых дзяцей. З гэтай мэтай яны рыхтуюць акцыі ў рэгіёнах і расказваюць аб дзейнасці хоспіса ў сацыяльных сетках, на радыё, у друкаваных і інтэрнэт-выданнях.
Прыходзьце на канцэрт, дзе будзе у мора пазітыву, дзяліцеся сваёй радасцю і будзьце заўсёды на хвалі самых яркіх эмоцый!
Усе заробленыя грошы будуць пералічаныя ў падтрымку дзейнасці Беларускага дзіцячага хоспісу.