Спорт

У Берасці стартуе новая гарадская гульня

30 кастрычніка 2011 года а 14.00 гадзіне ў Берасці стартуе першая гарадская тэматычная стылізаваная гульня пад назвай “Сутычка”.

Удзельнікі атрымаюць заданні на сайце. У іх зашыфраваны будуць месцы ў горадзе ці наваколлі. Зразумеўшы месца і прыехаўшы туды, камандам трэба будзе знайсці  код (напрыклад: СХ123).

Код можа быць проста напісаны на трубе ў склепе закінутага будынка, вісець на верхавіне дрэва, патоплены ў рэчцы. Код на месцы можа выдаваць агент, у абмен на што-небудзь, што ўдзельнікі павінны зрабіць.

Атрымаўшы код, каманды ўвядуць яго на гульнявым сайце, і калі код верны, атрымаюць наступнае заданне. Так, ад узроўню да ўзроўню, каманды прайдуць гульню.

Для гульні вам спатрэбіцца толькі ўнёсак у 5000 рублёў для прызавога фонду. Пераможца (той, хто хутчэй за ўсіх выканае ўсе заданні)  і атрымае прызавы фонд.

Далучыцца да мерапрыемства можна тут.

Пакінуць адказ