Спорт

“Вар’яцкія гонкі” ў Берасці

Усе хто жадае правесці весела час, атрымаць шмат пазітыву, новых знаёмых, папрацаваць мазгамі, нагамі і іншымі часткамі цела, і пры гэтым выйграць грошай, могуць далучыцца да  “Вар’яцкіх гонак”.

Сэнс гульні ў тым, каб дабрацца з адной часткі горада ў іншую за максімальна кароткі час. Карацей кажучы выйграе самая хуткая каманда. Каманды будуць дзяліцца ў залежнасці ад колькасці гульцоў. Карыстацца можна будзе ўсім  акрамя асабістага аўто.  Тралейбусы, аўтобусы маршруткі – усё для Вас. Вы можаце вядома паехаць на таксі, але гэта атрымацца не выгадна.

Каб прыняць удзел у “Вар’яцкіх гонка”Вам неабходна мець пры сабе:

  1. 5000 рублёў
  2. добры настрой
  3. кучу пазітыву

Усе астатнія дробныя падрабязнасці і правілы гульні вы даведаецеся на месцы.

Узнагароджвацца будуць першыя 3 каманды. Чым больш людзей тым больш будзе галоўны грашовы прыз.

Пачнуцца “Вар’яцкія гонкі” каля фантана на Савецкай 16 кастрычніка а 16:00 гадзіне.

Абмеркаваць мерапрыемства можна тут.

Пакінуць адказ