Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Берасцейскай абласной ЖКГ Генадзь Герэзо, жыллёвы фонд Берасцейскай вобласці гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона, але студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна пакуль у гэта не вераць.
Дакладней не вераць у гэта тыя студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце на вуліцы Дзяржынскага. Менавіта яны ўжо пяць тыдняў жывуць без гарачай вады (аплата не паменшылася!), а на прылягаючай да інтэрната тэрыторыі нібыта ўвесь час ідуць рамонтныя работы.
– З 13-га кастрычніка пачалася падача цяпла ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы, дамы састарэлых, музеі і архівы Берасцейскай вобласці. 15 кастрычніка ацяпленне павінны ўключыць ва ўсіх установах вобласці, якія адносяцца да катэгорыі першачарговых спажыўцоў цяпла, – дадаў Генадзь Герэзо.
Засталося менш за 20 гадзін да выканання абяцання намесніка генеральнага дырэктара Берасцейскай абласной ЖКГ, і калі яно споўніцца – працаўнікоў Берасцейскай ЖКГ можна лічыць лепшымі не толькі ў краіне, але і ў свеце. А жыхарам інтэрната застаецца толькі чакаць і верыць у лепшае.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Студентам горячую воду!!!