Ровары

Роварны прабег адбыўся!

15 кастрычніка актывісты кампаніі “За Вела-Брэст” адзначылі перашкоды на шляху раварыстаў. Нягледзячы на капрызнае надвор’е, ўдзельнікі роварнага прабегу  не пакінулі свайго жадання і сваіх ровараў. Толькі з-за некаторых абставін прабег пераўтварыўся ў своеасаблівую акцыю.

Арганізатар і актыўны ўдзельнік кампаніі Уладзімір Красько каментуе сітуацыю:

“Першапачаткова планаваўся праезд па гораду калонай з удзелам 200-300 чалавек. Былі запрошаны да ўдзелу спартыўныя школы, роварныя клубы Брэста. Акцыя была папярэдне ўзгоднена з гарадскімі ўладамі. Аднак на этапе перамоваў з ДАІ, за тыдзень да прабега, мы атрымалі фармальнага зместа адмову ў забяспячэнні бяспекі удзельнікаў прабега.  Таму фармат мерапрыества моцна змяніўся.

Замест масавага прабега мы правялі практычнае мерапрыества: першая група ўдзельнікаў раздавала ўлёткі мінакам і збірала подпісы пад зваротам у гарвыканкам з патрабаваннямі і прапановамі вырашэння праблем раварыстаў, а другая замярала вышыню бардзюрных камней па ўсім маршруце: ад Крэпасці да абласной бальніцы”.

Роварны прабег 15.10.2011

Роварны прабег 15.10.2011

Праца кампаніі, арганізаванай АРР “Дзедзіч”, на гэтым не спыняецца:

“Зараз мы апрацоўваем атрыманныя дадзеныя і рыхтуем зварот у ДАІ з патрабваннем абавязаць камунальныя службы горада забяспечыць безбар’ернае асяродзе па дадзеннаму маршруту, – гаворыць Уладзімір Красько. – Гэта будзе чарговым крокам для стварэння ўмоў для раварыстаў, а таксама для бацькоў з малымі дзецьмі ў калысках і інвалідаў”.

Роварны прабег 15.10.2011

Роварны прабег 15.10.2011

Пакінуць адказ