Грамадства

Упершыню страйк завяршыўся перамогай

Сёння, 25 кастрычніка, у 11:00 раніцы, завяршыўся страйк работнікаў барысаўскага УП “Жыллё” і “Зелянбуда” які працягваўся крыху больш за суткі.

Як пісаў UDF.BY, пачаўся страйк ў панядзелак. Работнікі мясцовых прадпрыемстваў 24 кастрычніка не выйшлі на працу і не сталі вывозіць з двароў кантэйнеры са смеццем, але заставаліся ўвесь працоўны дзень “на базе”. Да іх яшчэ ў першай палове дня прыязджаў “для перамоваў” дырэктар УП “Жыллё” Мікалай Шархун. Але, па словах працаўнікоў, дыялогу не атрымалася.

Абяцанняў ў бліжэйшы час павысіць заработную плату да годнага ўзроўню таксама не прагучала. Пасля працягу “бяздзеяння”, сёння а 11 гадзіне страйкоўцам паабяцалі, што, пачынаючы з кастрычніка, заробкі будуць павышацца на дваццаць адсоткаў у месяц.

Так сама ўсім работнікам гэтых падраздзяленняў УП «Жыллё» выплаціць па 500 тысяч «агароднінных», хоць раней сцвярджалася, што яны не ўваходзяць у катэгорыю атрымальнікаў гэтай аднаразовай выплаты, паведамляе ex-press.by.

Такім чынам, забастоўка камунальнікаў ў Барысаве скончаная. Страйкоўцы задаволены вынікамі.

Фота: ex-press.by .

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Страйк у Барысаве

Пакінуць адказ