Цяпер у студэнтаў з’явілася ўнікальная магчымасць цалкам ананімна расказаць аб праблемах, якія існуюць у ВНУ, падзяліцца гэтай інфармацыяй з іншымі студэнтамі, атрымаць кансультацыі па іх вырашэнню і, канешне,паспрабаваць вырашыць іх.
Не хапае сучаснай літаратуры? Нязручны расклад? Няма дзе займацца спортам? А можа не даюць выказваць сваё меркаванне ці заганяюць у прафсаюз?
Стаміліся ад гэтых праблем? Тады пачынайце. Усё, што для гэтага патрэбна – напісаць на электронную пошту!
Скаргі і прапановы прымаюцца на адрас [email protected]. У лісце абавязкова ўкажыце свой псеўданім, населены пункт, ВНУ і праблему ў ВНУ, якая хвалюе Вас або якая патрабуе неадкладнага вырашэння. Таксама можна ўказаць любую іншую інфармацыю, якую Вы лічыце патрэбнай.
Паводле: studrada.org