Categories: Eura-клуб

Скончаны конкурс перакладаў!

31 кастрычніка скончыўся конкурс перакладаў, які пачаўся яшчэ ў верасні. Усе пераклады прагледжаны, вызначана тройка лідэраў.

Скончаны чарговы конкурс ад Еўраклуба – конкурс перекладаў.

Для конкурсу перакладаў з ангельскай мовы на беларускую быў выбран урывачак з твора Джэймса Фенімора Купера “Апошні з Магікан“. Аценьваліся не толькі веды моў, але і прыгажосць і мастацкі бок перакладу.

Першае месца заняла Наста Задарожная. Дзяўчына атрымала ў падарунак флэшку і кнігу на ангельскай і беларускай мовах.

Наста вучыцца ў польскім універсітэце на мэнэджэра. Хаця і на бюджэце,  але стыпендыю ёй не даюць. Вучыцца Насце даводзіцца ўсяго чатыры дні, што, канешне, даволі зручна. Пераможца распавяла шмат чаго цікавага пра Польшчу, напрыклад, пра асаблівае стаўленне палякаў да мноства розных святаў. Тк, выходным быў і Дзень Усіх святых.

На другім месцы – Жагальская Вольга, трэцяе заняла Салаўёва Наталля. Дзяўчынкі атрымаюць кнігі на ангельскай мове.

На фота: Макарук Ганна, адказная за правядзенне конкурсу, і пераможніца – Задарожная Наста

konkurs

 

 

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

23 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago