Адукацыя

Беражы сукенку зноўку, а залікоўку змоладу!

Так атрымалася, што нашы заліковыя кніжкі патрэбныя не толькі для таго, што б мы гладзілі старонкі і любаваліся адзнакамі радуючы тат і мам. Залікоўка – важны паказчык вашых будучых адзнак.

Усе старшакурснікі ўжо на ўласнай скурцы адчулі, што адпрацаваў на залікоўку першыя два курсы далей залікоўка пачынае працаваць на іх. Асабліва востра гэта одчуваецца ў памежных сітуацыях. Вось напрыклад: здалі вы экзамен, а выкладчык не можа вырашыць што ж вам паставіць, восем або дзевяць, ён у такіх выпадках пачынае гартаць вашу залікоўку. А там адны пяцёркі і шасцёркі … Тады нават на васьмёрку можаце не разлічваць, выкладчык рэдка калі бывае так упэўнены ў сабе і ў вас, што б пайсці насуперак  думкі калегаў.

А вось іншы бок, больш прыемны. Вы дапусцілі нейкі вушак і можаце смела як бы ў жарт сказаць: “Ой, а ў мяне тут такія балы добрыя стаяць, можа не будзеце псаваць агульную карціну?” І калі псаваць сапраўды ёсць што, то можаце быць упэўнены, што над вашым пытаннем задумаюцца.

Я нядаўна здала дзяржаўны іспыт на сем балаў, і магу сказаць, што на сем я не адказала дакладна. Але ў мяне сярэдні бал па вучобе сем з паловай, навошта выкладчыку ставіць мне менш?Атрымліваецца студэнт вучыўся добра, а вось у яго дрэнна, а можа ён проста чапляецца? А так паставіў, што і ўсе ставілі і як з гусака вада. Так што пачынайце працаваць над сваёй рэпутацыяй з першых  курсаў, а потым яна папрацуе на вас!

Пакінуць адказ