Адукацыя

Сесія: іншы бок.

Колькі разоў на слыху ў нас гэта слова: сессія. І кожны раз мы асацыюем яго з хваляваннем, стрэсам, зубрэннем … Але глядзім на гэта толькі з аднаго боку. А што значыць сесія для саміх выкладчыкаў?

А для іх гэта той жа самы стрэс і таксама хваляванне.Выкладчыку трэба падрыхтаваць квіткі. Часцей за ўсё выкарыстоўваюцца мінулыя, але і іх трэба пераправерыць, дапрацаваць, паказаць калегам, зацвердзіць. Праграма ў нас змяняецца  ледзь не штогод, таму ўсё ж прыходзіцца пісаць усё нанова, разбіваць на пытанні, што б яны былі не занадта вузкія, але і што б студэнт не плаваў у іх, як буек ў акіяне.

Але вось частка працы праведзена і трэба ісці і прымаць іспыт. Гэта вы прыйшлі, пахваляваліся гадзінку-двугую і пабеглі адзначаць у кавярні. Або на худы канец, праклінаючы выкладчыка на чым свет стаіць, адправіліся дадому засмучанымі і з незалікам. А цяпер уявіце, ён ШТО ДНЯ слухае поўнае трызненне складзенае вамі! Сядзіць і думае, што “няўжо я гэта казаў на лекцыях?” Гэта ўдар па вартасці, па прафесіі і проста крыўда. А так на кожным гэта іспыце, якіх у яго таксама не мала. А потым вынікі занесці на кафедру, перад усімі даць справаздачу і чакаць пераздач з чарговым трызненнем …

Вось што мой знаёмы выкладчык у БрДТУ кажа аб сесіі:

– Як ты думаеш, каму ўсё ж цяжэй перажыць сесію, студэнту або выкладчыку?

– Гэта залежыць з чыйго боку паглядзець. Я быў студэнтам і цяпер выкладаю, раней я нават не задумваўся, што сесія для выкладчыка таксама адказнае мерапрыемства. Цяпер магу сказаць, што лепш бы я яшчэ дзесятак сесій здаў бы як студэнт!

Пакінуць адказ