Арганізацыя DAAD прапаноўвае студэнтам усіх спецыяльнасцей наведаць летнія курсы ў Нямеччыне…
Германская служба акадэмічный абменаў DAAD
Летнія курсы праводзяцца ўсімі ВНУ Нямеччыны і прадугледжваюць наведванне студэнтамі заняткаў па нямецкай мове і краіназнаўству. Іх працягласць 3-4 тыдні . На пачатку кожнага году пулікуецца баршура “Летнія курсы ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія” (“Sommerkurse in der Bundesrepublik Deutschland”), на аснове якой студэнты могуць папярэдне абраць падыходзячы ім курс. DAAD выплочвае стыпендыю і фіксаваную суму выдаткаў на праезд (Reisekostenpauschale).
Абраць летні курс можна па наступных спасылках:
www.daad.de
www.sommerkurse-in-deutschland.de
Каб таць узельнікам неабходна запоўніць заяўку, а таксама прыкласці наступныя дакуманты:
• Аўтабіяграфію з дэталевым апісаннем навучання ў ВНУ (Lebenslauf mit detaillierter Darstellung des Studiums);
• Абгрунтаванне неабходнасці навучання на летніх курсах (Begründung für Teilnahme );
• Адзін рэкамендацыйны ліст устаноўленай формы з подпісам выкладчыка. Подпіс рэкамендуючай асобы павінен быць завераны пячаткай па месцы яго працы;
• Завераная па месцы вучобы копія заліковай кніжкі з табелем усіх адзнак, атрыманых на эказаменах і заліках, а таксама завераная копія школьнага атэстату з завераным такім жа шляхам перакладам на нямецкую мову.
• Вынік тэсту onDaF па нямецкай мове. Апліканты павінны быць у стане разумець даклады і выконваць практычныя заданні ў працоўных групах на нямецкай мове;
• Кожны кандыдат павінен прыкласці да анкеты лісток “Дадзеныя суіскальніка” на рускай мове. Заяўка падаецца ў 3-х экзэмплярах.
Умовы удзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендыі:
• Удзельнічаць у конкурсе могуць студэнты ўсіх спецыяльасцяў, якія навучаюцца на 2-4 курсах.
• Дадзеная стыпендыя прадстаўляецца адзін раз у тры гады.
• DAAD не прымае да разгляду заяўкі, калі да іх не прыкладзены ўсе неабходныя дакументы.
Тэрмін падачы заявак:
Дакументы падаюцца ў трох экзэмплярах у Інфармацыйнае бюро DAAD у Менску да 30 лістападу.
Больш падрабязную інфармацыю і формы дакументаў можна паглядзець тут .
Паводле adukacyja.info