Categories: Моладзь

Смецце з хаты – смецце з галавы

Мабыць, тое, што смецце з хаты трэба выкідваць ведаюць усе. Але ведаць адно, а рабіць – зусім іншае. а зараз адкрыйце шафу і выкіньце рэчы, якімі вы паўгода як не карысталіся. Не хвалюйцеся, яны вам не патрэбны.

Патрэбны прычыны, каб гэта зрабіць? Іх больш чым дастаткова.

1. Падумайце, колькі месца займаюць не кому не патрэбныя рэчы. Адказ – роўна столькі, колькі маглі б займаць рэчы новыя і сапраўды патрэбныя.

2. Калі вы не карыстаецеся рэчамі ў іх з’яўляецца новы ўладальнік – пыл. А навошта вам дыхаць гэтым пылам? (аргумент “так можна ж прыбіраць” не прымаецца, кожны ведае чаму =))

3. Магчыма ваша старое адзенне, мэбля, нават нейкія цацкі (яны яшчэ добрыя і выкідаць шкада) патрэбныя не вам, а камусьці іншаму. Зрабіце добрую справу.

4. Старыя рэчы – старыя ўспаміны, дазвольце новым эмоцыям і ўражанням прыйсці ў ваша жыццё. Не шкадуйце мінулага, дайце шлях будучыні.

Калі мы вучыліся ў школе мы ўсе смяяліся з літаратурнага героя Плюшкіна, які цягаў да сябе ў хату ўсё, што толькі мог. Праходзіць час і мы самі не заўважаем, як пакрысе становімся такімі ж плюшкінымі. Трэба з гэтым штосьці рабіць.

 

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago