Categories: Музыка

У Берасці зноў адмянілі канцэрт

 24 лістапада ў Берасці быў адменены творчы вечар аднаго з найвядомейшых і выбітных творчых асоб сучаснай Беларусі – Лявона Вольскага.

 

Пра гэта стала вядома менш чым за суткі да пачатку культурнага мерапрыемства, калі ўсе квіткі былі ўжо раскуплены.

Пра прычыны адмены арганізатары пакуль не паведамляюць. Творчы вечар арганізоўвала прома-суполка “Зала Чакання” . Імпрэза павінна была адбыцца ў харчэўні “Сваякі” (вул.Пушкінская,5).

На гэтым мерапрыемстве былі запланаваны прэзентацыя кнігі Лявона Вольскага “Міларусь”, акустычны канцэрт музыкі і знаёмства.

Нагадаем, што роўна тыдзень назад быў адменены канцэрт гурта SARAH WHERE IS MY TEA. Тады, таксама, дакладнай прычыны адмены арганізатары не паведамілі, але той канцэрт быў забаронены супрацоўнікамі РАУС.

dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago