У Берасці прайшоў штогадовы Арт-праект пад назвай «У доме Грыбаедава», дзе жыхары і госці горада змаглі пазнаёміцца з нестандартнай прозай, паэзіяй і альтэрнатыўнай музыкай.
Першым з паэтаў быў Кірыла з творамі як на расейскай, так і на беларускай мовах. За ім – Андрэй з нестандартнай псіхалагічнай паэзіяй аб пачуццях. Выдатную палову чалавецтва прадставіла Крысціна. Яе жаночая лірыка была не банальнай, і вельмі інтрыгавала, нават здавалася філасофскай.
«Я строю дома и пишу стихи» – сказаў сам пра сябе Аляксандр. Яго невялікія вершы пакінулі ў памяці немалы адбітак.
Самай экстравагантнай ўдзельніцай гэтага вечара стала Торы Малышава: чытанне вершаў з пісталетам у скроні ўразіла ўсіх. Яна ўжо не першы год дзівіцьпублікусваімі пачуццёвымі выступамі.
Што тычыцца музычных выступленняў, то яны таксама былі вельмі дынамічнымі і не давалі магчымасці гледачам сысці ў сябепасля такой пранікнёнай прозы. Берасцейскі гурт «Спрат» разагрэў залу ў самым пачатку вечара.
Выхад гурта GreenPills сустрэлі бурнымі авацыямі. Акрамя музычных кампазіцый фронтмэн гурта прачытаў верш «Маё Пакаленне», якое ўразіла публіку неменш, чым песні.
І завяршыў вечар сталічны гурт «Чып і Дэйл». Іх выступленне суправаджалася скрыпкай. Акрамя сваіх кампазіцый музыкі выканалі і ўсім вядомыя песні, у тымліку песню з мультфільма .
На фоне гэтых выступленняў праходзіў паказ кароткаметражных арт-хаўс фільмаў. Хоць і ў зале не было аншлагу, атмасфера творчага вечара не стала менш насычанай і яркай.
Паводле: radiostart.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…