На выходныя перад кінатэатрам “Беларусь” на галоўнай вуліцы горада Брэста – Савецкай, прайшоў флэш-моб “Free hugs (:”
Удзельнікаў першапачаткова было не шмат. Можа надвор’е вінавата было (не дайшлі, здзьмула ветрам у процілеглы бок:)) ці проста пасаромеліся, бо мэтай было падыходзіць да зусім незнаёмых людзей і абдымаць іх.
Удзельнікі намалявалі плакаты з вясёлымі надпісамі “абдыму бясплатна” і “абдыму за 0 рублёў” і выйшлі на паляванне. Людзі рэагавалі па-рознаму: хто-то спалохана ўцякаў, хто-то сам далучаўся і пачынаў актыўна абдымаць мінакоў.
Настрой хутка зашкаліла наверх, як у мінакоў, так і ў актывістаў. Некаторым дзяўчынкам так спадабалася абдымацца, што прыйшлося проста адрываць ад людзей:)
У цэлым сабралося чалавек 12 удзельнікаў і некалькі фатографаў, якія зрэдку, кароткімі набегамі нападалі на разумеючых , што тут адбываецца людзей. Аказіяй падоўжылася паў-гадзіны і ўдзельнікі накіраваліся на автэпаці распіваць гарбату з пячэнькамі:)
Гл. відэа:
Гл. фота:
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
а як жа "больш 3 не збірацца?"
А пасля абдымашак лагічны працяг будзе? (у сэнсе таксама флэш моба))
ошибочка - не 12 участников, а больше! Это на чай осталось 12. На самом деле нас переодически было около 17
Вельмі пазітыўнае відэа! Аўтару - залік!
действительно крутое видео
очень приятно смотреть.хорошо сделано
А чаму газва акцыi й музычная падложка да вiдэа не на беларускай мове? Цi мы ўжо брытанцамi сталi?!
а як жа закон - больш трох не збірацца? :)
Ягор музычная дарожка на мой взгляд у брата и сестры с детройта получается лучше чем у нащих, как говорят о вкусах не спорят но думаю музыка подходит)
п.с. хоть сейчас решение было за мной так что можете не критиковать я не отступлюсь)
Жэня, крытыкуюць тых, хто што-небудзь з сябе ўяўляе, таму не спакушайцеся - я проста задаў пытанне =)
І ваш адказ на рускай мове сказаў сам за сябе: вы не паважаеце Беларусь, родную мову і беларускую культуру. Таму і кажаце на мове захопнікаў, і ў відэа аб Брэсце дадаеце замежныя песні. Сорамна за такіх беларусаў.
Ягор, у нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы. Калі аўтару зручней на расейскай, то гэта зусім не значыць, што ён не паважае Беларусь, нашу мову і культуру. Ды і ўстаўляць музыку, якая падабаецца аўтару, не забаронена.
Адкажыце, калi ласка, Каця, чаму ў Беларусi беларусам зручна размаўляць на чужой мове? У якой краiне свету такая дзiкасць яшчэ iснуе?
гэта пытанне не да мяне. Але асабістае меркаванне выкажу. Мне зручна размаўляць і на расейскай, і на беларускай, і на ўкраінскай мовах, а яшчэ ў маёй гаворке праскокваюць польскія, ангельскія словы. Усё залежыць ад сітуацыі і майго жадання выказацца на якой-небудзь мове.
Гэта, Ягор, рытарачнае пытаньне. Бо гэта беларусы... Народ без годнасьцi, на вялiкi жаль.