Categories: Моладзь

Як і навошта весці блог?

Шмат маладых людзей у наш час заводзяць сабе сучаснага хатняга любімца – блог, а як даглядаць яго не ведаюць.

Мабыць, крыху катэгарычны пачатак, але ўсе ведаюць, што вядзенне блога, не такая прастая задача, а вядзенне папулярнага блога, складаней у разы. Праходзячы практыку ў школе ( заняткі ангельскай мовай), дала хатняе заданне – напісаць пра свой звычайны школьны дзень быццам для блога. Пакаленне інтэрнэта (10 класс, выдатныя вучні) на наступны урок заданне не выканала, бо нічога не зразумела.

Так, як правільна весці блог? Як зрабіць яго папулярным?

1. Патрэбна матывацыя, жаданне яго весці і разуменне для чаго і каго. Без гэтага лепей не пачынаць.

2. Дапаўняйце блог фота і відэа, што ажыўляюць блог, робяць матэрыялы больш прывабнымі.

3. Карыстайцеся мовай інтэрнэта. Канешне, не абавязкова “олбанской” (якая дарэчы ўжо даўно не папулярная), але за апошнімі навінкамі сачыць трэба.

4. Будзьце прасцей і людзі да вас пацягнуцца. Складаныя высновы і роздумы пра сэнс жыцця добра, але не надта чытабельна. Калі вы хочаце данесці якую-небудзь інфармацыю да чытача такога кшталту, паспрабуйце зрабіць так, каб праз прапанаваныя вамі матэрыялы чытач сам прыйшоў да гэтых высноў.

5. Не ўступайце ў палеміку з чытачамі.

6. Не пішыце “много буковок”. Іх ніхто не прачытае. Не пішыце суцэльным тэкстам, вылучайце абзацы.

7. Прадумайце тэму блога. Тое, чым вы цікавіцеся, што вам падабаецца. Шукайце патрэбную інфармацыю – гэтак у вас знойдуцца пастаянныя чытачы.

8. Абнаўляйце інфармацыю, як мага часцей, хаця б кожны дзень пішыце які-небудзь пост. Хаця не які небудзь, а добры, бо якасць блога залежыць ад якасці кожнага паста.

9. Не забывайце рассказваць пра свой блог. Прэзентаваць сябе андзвычай складана, але без гэтага нікуды.

10. Сачыце за памылкамі, хаця гэта залежыць ад вашых мэт і тэмы вашага блога.

11. І самае галоўнае – праз усе пасты павінна прагледжвацца ваша асоба. Блог – гэта той жа дзённік, і ён павінен мець аўтара. Пішыце пра тое, што вам падабаецца і як вам падабаецца. Пішыце пра сябе і свет вакол вас. З вашымі эмоцыямі і жаданнямі, з вашым пачуццём гумару і вашымі адносінамі да ўсяго-ўсяго-ўсяго!

Блогер – гэта не прафесія і не хобі, гэта – стыль жыцця))

Блогер

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago