Знаходжанне дзяцей і падлеткаў у начны і вячэрні час на вуліцы без сталых будзе заканадаўча абмежавана. Законапраект пра гэта ў першым чытанні быў прыняты Палатай прадстаўнікоў. Дзецям ва ўзросце да 14 гадоў будзе забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых, адказных за іх, з 22.00 да 6.00, а ад 14 да 16 гадоў — з 23.00 да 6.00.
Дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах у гэты час без суправаджэння дарослых, міліцыя павінна дастаўляць бацькам або асобам, якія іх замяняюць. Пры гэтым будзе складацца міліцэйскі пратакол. Акрамя таго адміністрацыйная адказнасць прадугледжана і для бацькоў і тых, хто іх замяняе, за невыкананне сваіх абавязкаў.
Паводле svaboda.org