Categories: Адукацыя

Выходныя ў Вільні

3-4 снежня ў Вільні адбыўся семінар на тэму публічнай палітыкі. Тры ўдзельнікі з Брэста атрымалі новыя веды і добрыя ўразіны ад прыёму, правядзення заняткаў і самога горада. Такім чынам – як яно было.

Мы прыбылі ў Вільню даволі позна, амаль у поўнач. Хутка засяліліся ў гасцінічны нумар і паклаліся адсыпацца, што б прыйсці адпачнуўшымі і са свежай галавой на заняткі.

Семінар праводзілі два трэнера з Вялікабрытаніі, прадстаўнікі партыі кансерватараў. Заняткі праходзілі на англійскай мове, але ў нас быў перакладчык на беларускую. Што бы ўжо ўсім усё напэўна было зразумела:)

Першы дзень быў асабліва насычаны: мы займаліся з 9 раніцы да 6 вечара. Але расклад быў пабудаваны вельмі добра: шмат перапынкаў, тэорыя чаргавалася з практыкай і час ляцел зусім незаметна. Мы разглядалі такія тэмы як: падрыхтоўка і правядзенне перадвыбарнай кампаніі, спосабы данясення сваёй ідэі да насельніцтва, прайгравалі розныя сітуацыі. Шмат новага даведаліся аб самім працэсе пабудовы палітыкі партыі, аб вопыце партыі кансерватараў у Вялікабрытаніі. Усе выкладалася выразна, са схемамі, раскладзена па палічках…Шмат жартавалі і крэатывілі. Вылучалі часам і вар’яцкія ідэі, усё прымалася пад увагу і разглядалася.

Вядома не абышлося справа і без экскурсіі па горадзе: старыя вулачкі, утульныя крамачкі … Усё ўпрыгожана перад навагоднімі святамі, людзі гуляюць і ўсміхаюцца.

Дні былі насычаныя, але праляцелі вельмі хутка. Прыемна і з карысцю прайшлі выходныя, ёсць што ўспомніць і ёсць што пераварыць ў галаве.

Darya

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

15 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago