Categories: Еўраклуб

Бясплатны курс у ЕГУ для беларускіх школьнікаў

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня, Літва) запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.

Курс будзе цалкам праходзіць у адукацыйнам асяроддзі MOODLE ў перыяд з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 года.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца абітурыенты ЕГУ, навучэнцы старэйшых класаў літоўскіх і беларускіх сярэдніх школ, навучэнцы сярэдніх літоўскіх і беларускіх навучальных устаноў, матываваныя на атрыманне ведаў у галіне сацыяльных навук.

Дадзены курс можа быць выкарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільнага эсэ (абавязковы экзамен пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.

Праграма курсу носіць міждысцыплінарны характар ​​і ўключае ў сябе элементы сацыялагічнага, паліталагічнага, філасофскага, гістарычнага, юрыдычнага і эканамічнага аналізу; ахопвае такія пытанні як суадносіны індывіда і грамадства, правы чалавека, тэорыя і практыкі дэмакратыі; пабудаваная на выкарыстанні дасягненняў сучаснай сацыяльнай тэорыі ў кантэксце глабальных трансфармацый, якія закранаюць чалавека, грамадства, дзяржаву.

Па завяршэнні курсу для ўдзельнікаў будзе арганізавана (на базе ЕГУ) канферэнцыя «Дэмакратыя і правы чалавека», у рамках якой адбудзецца абмеркаванне дакладаў, уручэнне сертыфікатаў і падвядзенне вынікаў курсу. Акрамя гэтага, абітурыентам, якія паспяхова завяршылі курс, у выпадку паступлення ў ЕГУ будуць залічаны 3 крэдыта ў якасці прадмета па выбары. Тыя ж, хто не збіраецца паступаць у ЕГУ, таксама не застануцца без бонусаў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца ад 1 снежня 2011 да 13 студзеня 2012 года, а таксама ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса ад 16 да 22 студзеня.

Падрабязней тут

EHU

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

17 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago