У апошнюю нядзелю кожнага месяца моладзевае аб’яднанне JHouse арганізоўвае відэапрагляд фільмаў для тых хто не проста сочыць засюжэтам, а спрабуе ўбачыць у іх глыбокі сэнс, які, магчыма, ніхто не бачыць.
Калі Вы не проста глядзіце фільмы, але і думаце, і можаце заўважыць у іх нешта такое, што магчыма нават сам рэжысёр не падазраваў – далучайцеся да чарговага відэапрагляда. Але ў гэтым месяцы мерапрыемства адбудзецца не ў апошнюю нядзелю месяца, а 18 снежня а 18:00-й гадзіне ў ДК Хімзавод (вул. Беларуская, 51).
Цяпер арганізатары вырашылі, што не будуць больш загадзя распавядаць пра кіно, прагляд якога запланаваны, каб інтрыга рабіла менавіта тое, для чаго створана.
Вядома толькі адно, што 18 снежня будзе прадстаўлены публіцы фільм заснаваны на рэальных падзеях. Арганізатары прапаноўваюць гледачам поўнасцю даверыцца ім і адначасова абяцаюць нікога не расчараваць.
Больш інфармацыі пра гэтую падзею можна знайсці тут.