Categories: Культура

JHouse Cinema

У апошнюю нядзелю кожнага месяца моладзевае аб’яднанне JHouse арганізоўвае відэапрагляд фільмаў для тых хто не проста сочыць засюжэтам, а спрабуе ўбачыць у іх глыбокі сэнс, які, магчыма, ніхто не бачыць.

Калі Вы не проста глядзіце фільмы, але і думаце, і можаце заўважыць у іх нешта такое, што магчыма нават сам рэжысёр не падазраваў – далучайцеся да чарговага відэапрагляда. Але ў гэтым месяцы мерапрыемства адбудзецца не ў апошнюю нядзелю месяца, а 18 снежня а 18:00-й гадзіне ў ДК Хімзавод (вул. Беларуская, 51).

Цяпер арганізатары вырашылі, што не будуць больш загадзя распавядаць пра кіно, прагляд якога запланаваны, каб інтрыга рабіла менавіта тое, для чаго створана.

Вядома толькі адно, што 18 снежня будзе прадстаўлены публіцы фільм заснаваны на рэальных падзеях. Арганізатары  прапаноўваюць гледачам поўнасцю даверыцца ім і адначасова абяцаюць нікога не расчараваць.

Больш інфармацыі пра гэтую падзею можна знайсці тут.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago