Categories: Еўраклуб

Беларусь на шляху да Балонскай сістэмыі

13 снежня 2011 года ў мінскай Галерэі Ў прайшла прэс-канферэнцыя заснавальнікаў грамадскага Балонскага камітэта, на якой эксперты прадставілі сваю пазіцыю ў пытаннях інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс.

Сітуацыю з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс пракаментавалі незалежны эксперт Уладзімір Дунаеў, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святлана Мацкевіч, незалежны эксперт Ірына Віданава і прадстаўнік МПГ “Студэнцкая Рада” Алесь Крот.

Прэс-канферэнцыя была арганізавана з мэтай прадстаўлення шырокай грамадскасці тэзісаў альтэрнатыўнага дакладу пра гатоўнасць беларускай вышэйшай адукацыі да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, а таксама «дарожнай карты» – плана дзеянняў, які забяспечыў бы рэальны, а не фармальны ўдзел Беларусі ў Балонскім працэсе. Гэтыя дакументы былі накіраваныя ў Балонскі сакратарыят eслед за афіцыйным пакетам заявачных дакументаў Міністэрства адукацыі РБ.

Беларуская сістэма вышэйшай адукацыі на дадзены момант не гатовая ўступіць у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі без сур’ёзнага рэфармавання вышэйшай школы, – кажа Уладзімір Дунаеў, незалежны эксперт у галіне адукацыі. – Наша адукацыя палітычна і заканадаўча знаходзіцца не ў рэчышчы задач, якія неабходна вырашыць перад уваходам у Балонскі працэс. На жаль, мы рухаемся ў іншым кірунку. Так, Кодэкс аб адукацыі замацаваў той ізаляцыянізм беларускай вышэйшай адукацыі, які назіраецца з 2004 года. Існуе шэраг іншых праблем. Сама структура беларускай вышэйшай адукацыі не карэлюе з архітэктурай Балонскага працэсу. Ёсць праблема непрызнання ў Беларусі ступеняў, атрыманых за мяжой, адсутнасць мабільнасці студэнтаў. Адсутнічае рэальны ўдзел грамадскасці і студэнтаў у кіраванні ВНУ. Няма аўтаноміі ўніверсітэтаў. Назіраецца палітызацыя вышэйшай адукацыі, а ВНУ становяцца інструментамі пераследу іншадумцаў.

Уваходжанне Беларусі ў Балонскі працэс трэба разглядаць зусім не з фармальнага, але са змястоўнага пункту гледжання, – перакананая эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святлана Мацкевіч. – А гэта азначае ажыццяўленне акадэмічных свабод і змену сістэмы кіравання вышэйшай адукацыяй. Урад павінен вызваліць універсітэты ад ведамаснай падпарадкаванасці, забяспечыўшы самакіраванне. Бо рэктары, прызначаныя міністэрствам адукацыі, залежаць ад уладаў і не нясуць адказнасці перад акадэмічнай супольнасцю і суб’ектамі рынку працы. Усё гэта вядз за сабой нізкую якасць адукацыі. Праўда, наш урад хваліцца ўкараненнем сістэмы менеджменту якасці ў ВНУ. Але хто ацэньвае гэтую якасць? Міністэрства адукацыі, якое ўкараніла стандарты, ацэньвае само сябе. Незалежныя, аб’ектыўныя ацэнкі якасці адукацыі не праводзіліся.

Нагадваем, што рашэнне аб далучэнні Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі можа быць прынята ўжо ў красавіку 2012 года на Саміце міністраў адукацыі краін-удзельніц Балонскага працэсу. Уступіўшы ў Балонскі працэс, Беларусь мае шанец рэальна рэфармаваць сваю сістэму вышэйшай адукацыі ў духу інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі. Грамадскі Балонскі камітэт быў заснаваны на базе Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з мэтай садзейнічаць паўнавартаснаму ўступленню Беларусі ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.

Падрабязна азнаёміцца з асноўнымі тэзісамі альтэрнатыўнага даклада і «дарожнай картай», падрыхтаванымі экспертамі Балонскага камітэта, можна на сайце www.eurobelarus.info

Па пытаннях, звязаных з ініцыятывай па стварэнні грамадскага Балонскага камітэта, пішыце на адрас электроннай пошты: balonski.kamitet @ gmail.com
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі».

Паводле Новай Еўропы

bologna process belarus

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago